Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

11.10.21

Прытулі ты, матуля, да сэрца...

Мама, мамочка. Сколько тепла таит это магическое слово.

Материнская любовь греет нас долгие годы.

Мамино тепло всегда рядом, даже если она далеко,

мамина любовь всегда в наших сердцах…

В преддверии праздника Дня матери ГУО «Старосельская средняя школа Жабинковского района» 11.10.2021г. прошёл конкурс сочинений «Слово о Матери». Каждое сочинение пронизано искренними чувствами любви, благодарности и нежности к самому дорогому человеку- маме. Ребята не скупились на детальное описание образа своей мамы-ангела-хранителя, лучшего друга, эталона красоты и милосердия, неиссякаемого источника энергии, мудрости и добра!

«…Моя мама – самый дорогой человек для меня. Я её очень люблю. Люблю не за что-то, а просто так, просто за то, что она у меня есть. Я очень горжусь и дорожу своей мамой. Ближе неё у меня никого нет. Мою маму зовут Татьяна Александровна. Она красивая. Люблю мамину улыбку и большие зелёные глаза, которые сверкают озорными огоньками, задорный смех и её руки, заботливые, тёплые, дорогие мне две ладошки. Моя мама очень добрая, хорошо ладит с людьми, все её уважают и любят. Она умеет поддержать в трудную минуту и согреть своей теплотой, когда иногда мне бывает грустно…»

«…Мама заботится о нас с братом с самого рождения, дарит нам свою доброту, заботу, нежность и материнскую любовь. Я очень благодарен маме за всё, что она делает. Да и я всегда стараюсь ей помочь чем-то. Я помогаю маме носить тяжёлые сумки с продуктами, помогаю с уборкой в нашем доме. Моя мама очень вкусно готовит, и я люблю помогать ей в этом..»

Прытулі ты, матуля, да сэрца, 

Да грудзей да сваіх прытулі...

Ля цябе - найцяплейшае месца

З усіх месцаў, што ёсць на зямлі.

Да лагоднай шчакі прыціскацца,

Цёплы подых адчуць на ілбе...

Толькі гэта і трэба для шчасця:

Трэба проста мне быць ля цябе.

Пацалунак сагрэе твой душу,

І фізічны ён вылечыць боль,

Матчын дотык ў хвіліну асушыць

Маіх кропель-слязіначак соль...

Мне так добра з табой і спакойна!

Твой абдымак - анёла крыло!

Ты ніколі не зробіш мне больна,

І ў руках тваіх толькі цяпло.

І калі я ўжо сталаю стану,

Гэтаксама да мамы прыду.

Бо ля маці — ні злосці, ні зману

Я ніколі ў жыцці не знайду.

Вольга Друшчыц

4 гадзіны раніцы. Даярка збіраецца на працу. Яна паправіла коўдру ў сына і пакінула на стале запіску пад талеркай з блінамі: "Варэнне на палічцы. Пагрэй бліны". Ідзе на працу, уся ў клопатах, а ў 7 звоніць малому, ці ўжо прачнуўся, ці знайшоў ён варэнне, ці добра паеў. Жадае добрага дня. Яна ў гэтым месяцы не купіць сабе новыя чаравікі, бо ў сына хутка дзень нараджэння - трэба купіць падарунак. Так, невялікі, але абавязкова трэба. І старэйшаму сыну дапамагчы, што паехаў вучыцца.

 

Начная змена. Урач хуткай дапамогі дзяжурыць. Ёсць 10 хвілін паміж выклікамі, каб заплюшчыць вочы. Але не спіцца: дома хворая дачка. Кожныя дзесяць хвілін яна тэлефануе мужу спытаць, ці памераў тэмпературу, ці даў лекі, ці спіць дзіця. Не выпускае тэлефона з рук нават калі едзе па выкліку. Думае пра дачушку, калі ратуе чалавека. Хутчэй бы раніца...

 

Звініць званок. Апошні, сёмы ўрок закончыўся. Настаўніца ідзе дадому. Крышку баліць галава: стамілася сёння. Нясе ў сумцы цэлы стос сшыткаў, якія трэба праверыць да заўтра. Але перш дапамагчы з урокамі дачцэ. Яна ўжо чакае. А як хочацца хоць на паўгадзіны прылягчы, адпачыць пасля працоўнага дня. Няма калі. Чакаем выхадныя.

 

Маці затрымалася на дзяжурстве да вечара наступнага дня. Яна следчы. Вочы заплюшчваюцца, не можаш стаяць на нагах, а дома трэба ўлажыць дзяцей спаць. На дапамогу ідзе бацька, але ж дзеці засумавалі за мамай, так і туляцца да яе. І чытае маці казку, седзячы ля дзіцячага ложка, як бы ні хацелася спаць. Бо любіць сваіх дзяцей, па-сапраўднаму любіць.

 

А гэтая маці не ходзіць на працу. У яе спіць у калысцы грудное дзіця. Сёння яно паспала толькі 15 хвілін: цэлы дзень плача, бо рэжуцца зубкі. Целы дзень яна то з ім на руках, то скача ля калыскі, агукае малому, каб суцешыць дзіця. І толькі вечарам, калі прыйдзе з працы муж, у яе ёсць крыху часу для сябе і каб зрабіць хатнія справы. Але ці надоўга: пакуль дзіця не зойдзецца ад плачу.

 

Ідуць па парку маці і 4-5 гадовы сынок. Малы так і свеціцца ад шчасця, бо ідуць яны на каруселі. Сёння ён добра павесяліцца. А маці правярае кашалёк: грошы ўзяла. Колькі ж тых грошай... Але ж яна паабяцала. А абяцанні трэба выконваць. Хто ж, як не яна, парадуе гэтае малое дзіцятка?! Яны жывуць без бацькі.

 

А жыццё гэтай маці крута змянілася пасля нараджэння дзіцяці. Яе дзіця нарадзілася хворым. Але яна знайшла моц, узяла сябе ў рукі і стала абаронцам і вернай апорай для яго. Яна гатова зрабіць усё, што ў яе магчымасцях, каб жыццё дзіцяці было крыху святлейшым. Яна нястомна ездзіць па бальніцах, па аптэках. Цешыць дзіця ўсё новымі цацкамі, каб яно забыла хоць на хвілінку пра боль. Толькі і жадае, каб яно ўсміхалася, каб не бачыць ягоных слёзак.

 

Раніца. Сядзіць на ложку маці, расчэсвае сівыя валасы. Як заўсёды, умываецца, завязвае хустку. Як заўсёды, ідзе да тэлефона і націскае на кнопку з надпісам "Дачушка". Доўга цягнуцца гудкі, а дачушка не бярэ трубку. Другі раз набірае - таксама адны гудкі. Трэці, чацвёрты... Неспакойна робіцца на сэрцы ў маці: сёння не як заўсёды. Звычайна дачка адразу адказвае. Разгубленая, ідзе яна снедаць. Вось яйкі ўжо скварацца на патэльні. Як тут - тэлефонны званок. Амаль пабегла маці ў пакой да апарата, памчалася так хутка, як ніколі не хадзіла: "Аёй, дачушка, дзе ж ты была?" - "Тэлефон у сумцы ляжаў, не чула. Мама! А што ж гэта Вы яшчэ не адамкнуліся?" Думае маці, чаго ж гэта голас нібы дваіцца. Глянула ў акно, а на парозе - дачушка! Кінула тэлефон, хутка зняла з пліты згарэлыя ўжо яйкі і пабегла адчыняць дзверы. Скінула зашчапку - перад ёй родны чалавечак, з кветкамі і дзіцячым малюнкам з надпісам "для любімай бабулі" ў руках, з пакетамі гасцінцаў. Колькі радасці ў гэтых акружаных маршчынкамі вачах! "Дачушка, ці ж ты сёння не працуеш?" - "Праца працаю, а маці наведаць - у першую чаргу!"

 

Быць мамай нялёгка. Але нічога не перашкодзіць сапраўднай маці любіць сваіх дзяцей проста за тое, што яны ёсць, такія, якія яны е. Матчына любоў не залежыць ні ад занятасці, ні ад фінансавага становішча. Маці аддае дзецям усю сябе, наколькі гэта магчыма.
--

Вольга Друшчыц

Раздзелы сайта