У свеце вельмі многа моў, але толькі адна з іх родная. Менавіта, яна для чалавека самая прыгожая, любімая і дарагая. І кожны год 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы людзі прызнаюцца ў любві да матчынага слова.
Наша родная мова… Колькі мілагучнасці, таемнасці ў гэтым слове. Залатыя лісцікі на дрэвах, кожная птушка, кветка і, вядома, чалавек — усе маюць сваю мову. Родная мова — форма існавання і захавання народных традыцый, звычаяў, духоўных скарбаў, спосаб і сродак развіцця нацыянальнай культуры.
Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам і для нашых выхаванцаў. Дзеці пашырылі веды аб роднай мове, гісторыі беларускага народа, традыцыях, прыкладным мастацтве.
Дзень запомніўся ўсім. Кожны вучань зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо ў мове захавана гісторыя нашага народа.
Смак роднай мовы не павінен забывацца на наступны дзень.
Калі ты нарадзіўся беларусам, калі ты жывеш на беларускай зямлі, нельга не любіць родную мову. Менавіта, яна злучае людзей у адзін народ.
Такая галоўная тэма мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы.